У Петрыкаве хуліган пашкодзіў цэглай аўтамабіль і збіў помпай жанчыну

У Петрыкаве хуліган пашкодзіў цэглай аўтамабіль і збіў помпай жанчыну

У Петрыкаве хуліган пашкодзіў два аўтамабілі і збіў помпай жанчыну-кіроўцу. Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на Дэпартамент аховы МУС Беларусі, здарэнне адбылося на аўтастаянцы. Спачатку 44-гадовы мужчына, "з хуліганскіх памкненняў", разбіў цэглай задняе бакавое шкло ў аўтамабілі Ford Fiesta, а пасля ўзяў з машыны помпу і напаў на 20-гадовую ўладальніцу легкавіка.

Да таго часу, як прыехала міліцыя, хуліган паспеў разбіць задняе ветравое шкло і фару ў аўтамабілі Audi 80. Яго затрымалі, распачатая крымінальная справа, артыкул — "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК). Жыхару Петрыкава пагражае абмежаванне свабоды на тэрмін ад 3 да 5 гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі