У Пінскім раёне салдат тэрміновай службы здзейсніў спробу суіцыду
Фота "хуткай" носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё
Вайсковец Пінскага пагранатрада падчас нясення службы здзейсніў спробу суіцыду з ужываннем агнястрэльнай зброі. Адбылося гэта 15 студзеня, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ.
У момант здарэння малады чалавек 2002 года нараджэння знаходзіўся ў нарадзе па праверцы дакументаў на памежным пасту "Мутвіца". Радавога забрала "хуткая" (у якім стане, пакуль не паведамляецца). Абставіны і прычыны здарэння ўсталёўвае следча-аператыўная група.
Вайсковец — ураджэнец Барысава. Тэрміновую ваенную службу праходзіць з траўня 2020 года. Характарызуецца станоўча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.