У Пінску апазіцыянеры ўвайшлі ў склад некаторых участковых камісій
У Пінску 1 сябра Партыі БНФ і 2 сябры партыі “Справядлівы свет” сталі чальцамі ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Беларусі. Варта адзначыць, што згаданыя апазіцыйныя партыі выказвалі жаданне вылучыць 19 сваіх прадстаўнікоў у пінскія выбарчыя камісіі, аднак з-за сваёй непадрыхтаванасці прапанавалі толькі трох чалавек. Агулам у Пінску сфармавана 69 участковых выбарчых камісій, іх членамі сталі 875 чалавек.
Нагадаем, што фармаванне ўчастковых выбарчых камісій завяршаецца 3 лістапада.
Нагадаем, што фармаванне ўчастковых выбарчых камісій завяршаецца 3 лістапада.