У Пінску грузавік знёс светлафор, які паваліўся на пешахода (фота)

У Пінску грузавік знёс светлафор, які паваліўся на пешахода (фота)

У Пінску грузавік знёс светлафор, які паваліўся на пешахода. Здарэнне адбылося 17 жніўня на вуліцы Першамайскай.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 35-гадовы кіроўца грузавіка “МАЗ” не абраў бяспечную хуткасць руху. У выніку ён не справіўся з кіраваннем аўтамабіля і выехаў на тратуар. Там аўтамабіль сутыкнуўся са светлафорам, а той пры падзенні “зачапіў” пешахода.

Пры здарэнні 78-гадовы пешаход атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар грудной клеткі і пералом рэбраў. Мужчыну шпіталізавалі.

По факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі