У Полацку аўтамабіль пераехаў пенсіянера, які ляжаў на праезнай частцы
ДТЗ з трагічным вынікам адбылося 1 лютага на вуліцы Суворава ў Полацку, паведамляе ДАІ УУС Віцебскай вобласці. 35-гадовы кіроўца на аўтамабілі "Сеат Кардоба Варыа" раз'язджаўся з сустрэчнай аўтамашынай і наехаў на мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. 61-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Праваахоўнікі праводзяць праверкі па факце ДТЗ.
Як адзначае БЕЛТА, аналагічны выпадак адбыўся 20 студзеня ў Пінскім раёне. У населеным пункце Мечыцы адразу два аўтамабілі наехалі на 63-гадовую жанчыну, якая ляжала на праезнай частцы дарогі. Ад атрыманых траўмаў пенсіянерка памерла.