У Полацку кіроўца збіў на пераходзе малалетніх братоў

У Полацку кіроўца збіў на пераходзе малалетніх братоў

Два стрыечныя браты ў Полацку трапілі пад аўтамабіль на пешаходным пераходзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

24 сакавіка каля 19-й гадзіны 50-гадовы кіроўца "Фальксваген-Пасата" наехаў на двух хлопчыкаў, якія пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 6-гадовы выхаванец дзіцячага садку і 7-гадовы вучань 1-га класа пры здарэнні атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Праводзіцца расследаванне.

Дарэчы, тыдзень таму ўвечары ў Оршы таксама адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў вучань. Кіроўца аўтамашыны "СангЁнг" пры руху не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар і збіў дзесяцікласніка, жыхара вёскі Юрцава. Падлетак атрымаў цялесныя пашкоджанні і трапіў у аддзяленне траўматалогіі гарадской лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі