У Полацку заявілі пра складаны фінансавы стан галоўных прадпрыемстваў

Чыноўнікі прызнаюць праблемы, але кажуць пра "стабільнасць"

Чыноўнікі прызнаюць праблемы, але кажуць пра "стабільнасць" / pvestnik.by

У Полацку заявілі пра складаны фінансавы стан галоўных прадпрыемстваў. Праз гэта ў 2024 годзе "не ўдалося забяспечыць паскоранае развіццё прамысловага сектара рэгіёну". Гаворка пра "асноўныя валаўтваральныя прадпрыемствы, доля якіх у аб'ёмах вытворчасці прамысловай прадукцыі перавышае 48%". А вось "прадпрыемствы без ведамаснай падпарадкаванасці" павялічылі аб'ёмы прамысловай вытворчасці і знаходзяць новыя рынку для сваёй прадукцыі.

На сесіі Полацкага раённага савета дэпутатаў старшыня райвыканкама Ігар Марковіч наракаў, што на вынікі эканомікі раёна ўплываюць "знешнія фактары і геапалітычныя праблемы". Але пакуль ўдалося захаваць "стабільную абстаноўку".

У Полацку заявілі пра складаны фінансавы стан галоўных прадпрыемстваў
Ігар Марковіч / pvestnik.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі