У Польшчу пераехала былая прапагандыстка з лукашэнкаўскага пула

Кацярына Жыляніна робіць рэпартаж пра нараду ў Аляксандра Лукашэнкі, 2019 год

Кацярына Жыляніна робіць рэпартаж пра нараду ў Аляксандра Лукашэнкі, 2019 год / ctv.by

У Польшчу пераехала былая прапагандыстка з лукашэнкаўскага пула Кацярына Жыляніна. Яна адкрыла бізнес у Варшаве — дзве фірмы і салон па пахуданні. Пра гэта стала вядома BELPOL. 

У РБ Жыляніна працавала на СТБ, нярэдка рабіла рэпартажы з мерапрыемстваў, у якіх удзельнічаў Аляксандр Лукашэнка. Ёсць сведчанні, што ў 2020-м яна мела дачыненне да прапагандысцага тэлеграм-канала.

BELPOL пераказаў гэтую інфармацыю польскім дзяржорганам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі