У Польшчы каля мяжы з Беларуссю — першы выпадак афрыканскай чумы свіней
Пра гэта паведамляе міністэрства сельскай гаспадаркі гэтай краіны.
"Пробы былі ўзятыя 13 лютага ў мёртвага дзіка, які быў знойдзены ў гміне Шудзялава прыкладна ў 900 метрах ад мяжы з Беларуссю", — гаворыцца ў паведамленні.
Наяўнасць у жывёлы ўзбуджальніка афрыканскай чумы свіней пацвердзіў галоўны ветэрынарны лекар Польшчы, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, у студзені сёлета ў Літве каля мяжы з Беларуссю знайшлі трупы дваіх дзікоў, у якіх таксама выявілі ўзбуджальніка афрыканскай чумы. Дагэтуль на літоўскай тэрыторыі такіх выпадкаў не было зафіксавана.
Такім чынам, афрыканская чума свіней прыйшла і ў Еўрасаюз — праз мяжу з Беларуссю.
Ад чумы ў мінулым годзе ў Беларусі загінулі амаль 500 тысяч свіней
Фота — ria.ru