У Польшчы судзяць гандляроў беларускамі

Іх абвінавачваюць у гандлі людзьмі, сутэнёрстве і спрыянні прастытуцыі. Працэс над імі пройдзе ў мясцовасці Гожув-Велькапольскі Любушскага ваяводства.



Падсудныя — гэта ўладальнікі публічных дамоў ў Гожуве-Велькапольскім, ахоўнікі ў іх, бармэны, таксісты і асобы, якія размяшчалі ў мясцовай прэсе адпаведныя аб’явы. Трох з іх абвінавачваюць у вярбоўцы на тэрыторыі Беларусі шасці жанчын для занятку прастытуцыяй.



Акрамя таго сэксуальныя паслугі ў публічных дамах аказвалі грамадзянкі Польшчы і Украіны. Дзейнічала злачынная група з канца 1990-х гадоў. Справа ж была пачатая пасля заявы ў паліцыю адной з жанчын, паведамляе Польскае прэсавае агенцтва.  



Фота — farishta.uz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі