У Польшчы ў цягніку з угнаеннямі з Беларусі знайшлі цыгарэты на $1 млн

Кантрабандныя цыгарэты ў вагоне грузавога цягніка

Кантрабандныя цыгарэты ў вагоне грузавога цягніка / lubelskie.kas.gov.pl

У Польшчы ў цягніку з угнаеннямі з Беларусі знайшлі цыгарэты на $1 млн. Як паведамляе lubelskie.kas.gov.pl, здарэнне адбылося 23 лютага ў Малашэвічах. Там правяралі з дапамогай рэнтгена грузавы цягнік. Адзін з вагонаў, у якім быў груз з Брэста для адной з польскіх фірмаў, выклікаў падазрэнні. Там і знайшлі кантрабанду. Адзначаецца, што сёлета гэта найбуйнейшая партыя кантрабандных цыгарэт, выяўленая на мяжы ў Люблінскім ваяводстве.

Нядаўна польскія СМІ паведамілі, што летась кантрабанда цыгарэт з РБ ў Польшчу павялічылася на 1000%.

У Польшчы ў цягніку з угнаеннямі з Беларусі знайшлі цыгарэты на $1 млн
lubelskie.kas.gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі