У Польшчы выкрылі расійскую шпіёнскую сетку

У Польшчы выкрылі расійскую шпіёнскую сетку

У Польшчы выкрылі расійскую шпіёнскую сетку. Затрыманыя шэсць чалавек, паведамляе rmf24.pl. Галоўнай задачай затрыманых быў збор інфармацыі, аднак не выключана падрыхтоўка да дыверсій, кажуць у польскай контрвыведцы.

Шпіёны дзейнічалі найперш на чыгунцы, дзе яны ўсталявалі дзясяткі схаваных відэакамер. Фіксаваўся рух, відэа перадавалася ў інтэрнэт. Расійскія спецслужбы цікавілі вайсковыя перавозкі ў бок Украіны. Як вядома, праз Польшчу пастаўляюцца заходнія ўзбраенні. Расіяне маглі атрымаць інфармацыю пра колькасць транспартаў, характар грузаў, іх ахову. Польская контрвыведка мяркуе, што з аднаго боку расійская выведка магла правяраць, наколькі адпавядаюць рэальнасці заявы Захаду наконт дапамогі Украіне, з іншага боку маглі рыхтавацца і дыверсіі. Таму сілавікі пераведзены ў стан павышанай гатоўнасці.

Чакаецца, што падрабязнасці пра ліквідацыю шпіёнскай сеткі агучаць у чацвер. Магчыма, што ў яе складзе былі беларусы, якія працавалі на РФ. Паведамляецца, што затрыманыя замежнікі "з-за ўсходняй мяжы".

У Польшчы выкрылі расійскую шпіёнскую сетку
pap.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі