У Польшчы за месяц да прэзідэнцкіх выбараў змянілі выбарчы кодэкс

Сейм Польшчы ва ўмовах карантыну ў ноч на 28 сакавіка 2020 года / Reuters
Сейм Польшчы ва ўмовах карантыну ў ноч на 28 сакавіка 2020 года / Reuters

Кіруючая ў Польшчы партыя "Права і справядлівасьць" у ноч на 28 сакавіка нечакана змяніла выбарчы кодес, піша выданне "Gazeta.pl". Папраўкі ў дакумент дазваляюць удзельнічаць у выбарах прэзідэнта людзям 60+ а таксама тым, хто знаходзіцца ў ізаляцыі, анлайн. Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы прызначаныя на 10 траўня, пераносіць іх ніхто не збіраецца. Улічваючы строгія каранцінныя меры, прынятыя Польшчай, цалкам атрымаецца, што галасаваць выбаршчыкі будуць на канапе.

"Арганізацыя выбараў падчас эпідэміі — рэцэпт трагедыі". Той, хто гэтага не разумее, ідыёт. Хто разумее, але прымае такое рашэнне, будзе мець кроў на руках", — пракаментаваў сітуацыю яшчэ да прыняцця "правак" Адрыян Зандберг з партыі "Разам". За змены прагаласавала 222 дэпутата польскага Сейму, 214 — супраць, 3 устрымаліся. Эксперты лічаць, што такія змены парушаюць Канстытуцыі, згодна з якой папраўкі ў дакумент можна ўносіць за шэсць месяцаў да старту прэзідэнцкіх выбараў. Прыхільнікі кіруючай партыі лічаць праўкі "тэхнічнай мерай", якая выклікана сітуацыяй з пандэміяй каранавірусу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі