У Польшчы затрымалі мужчыну, які вазіў мігрантаў у Германію

Канфіскаваныя прадметы

Канфіскаваныя прадметы / Straz graniczna

Польскія памежнікі затрымалі 31-гадовага мужчыну, якога падазраюць у дапамаганні нерэгулярнай міграцыі. Грамадзяніна Польшчы падазраюць у тым, што ён дапамагаў перавозіць замежнікаў ад беларускай мяжы праз Польшчу — да мяжы з Нямеччынай.

Падчас затрымання ў яго знайшлі зброю і боепрыпасы да яго, наркотыкі і чужыя пасведчанні асобы. Паводле рашэння суда падазраванага ўзялі пад варту тэрмінам на 2 месяцы.

Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Мяркуецца, што ён дзейнічае сумесна з Расіяй. Гэты крызіс стаў прычынай увядзення супраць Беларусі санкцый, закрыцця пунктаў пропуску на межах з краінамі ЕС.

Якім чынам мігранты трапляюць у памежную зону і чаму іх там не затрымліваюць, беларускія памежнікі не тлумачаць. А Лукашэнка рэгулярна нагадвае, што грамадзян краін Азіі і Афрыкі, якія праз Беларусь ідуць у ЕС, затрымліваць не збіраюцца: "Мы лавіць іх не будзем!.. Я не маю намеру аддаваць загад памежнікам, вайскоўцам і іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі