У прадукцыі Магілёўскага мясакамбіната знайшлі геном АЧС
Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах па выніках даследавання пробаў прадукцыі.
Геном афрыканскай чумы свіней выяўлены ў палове пададзеных на аналіз пробаў, перадае interfax.by.
Першы выпадак быў зафіксаваны на пачатку кастрычніка. Геном АЧС быў выяўлены ў прадукцыі Аршанскага мясакансервавага камбіната. Пасля гэтага Рассельгаснагляд увёў ўзмоцнены маніторынг свініны і прадукцыі свінагадоўлі, якія паступаюць з Беларусі.
Асаблівую трывогу новы выпадак выклікае ў сувязі з тым, што АЧС, па звестках беларускага боку, не рэгістравалася ў Магілёўскай вобласці.
У Рассельгаснаглядзе гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць, заяўляючы, што "кансультацыі з Беларуссю праходзяць ў пастаянным рэжыме".
Фота — ves.lv