У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Мінакам раздавалі ўлёткі і кнігу Алега Алкаева "Растрэльная каманда" выдадзеную ў перакладзе на ангельскую мову.
Акцыю падтрымкі палітычных зняволеных правялі сёння ў Празе актывісты фонду "Адкрытая Беларусь". Мінакам раздавалі ўлёткі і кнігу Алега Алкаева "Растрэльная каманда" выдадзеную ў перакладзе на ангельскую мову, паведамляе Радыё Свабода.
Сярод удзельнікаў пікету -- актывіст кампаніі "Гавары праўду" Артур Папок, які разам з Уладзімірам Някляевым быў збіты міліцыянтамі 19 снежня.
"Хочам прыцягнуць увагу да таго, што робіць рэжым Лукашэнкі. І кніга Алкаева Алкаева – красамоўна сведчанне пра злачынствы гэтага рэжыму", - распавёў Папок.
Па словах Старшыні Рады Фундацыі Зміцера Сурбы, кніга Алега Алкаева – не апошняе выданне фундацыі; запланаваны выхад кнігі пра карупцыю ў вышэйшых эшэлонах улады Беларусі.