У продаж паступілі квіткі на БАТЭ — “Баер”. Ажыятажу няма
У продаж паступілі квіткі на БАТЭ — “Баер”. Агулам у касы “Барысаў-Арэны” і мінскага офіса кампаніі Ticketpro раніцай 13 лістапада паступіла 700 квіткоў коштам 400, 250 і 200 тысяч.
Іх продаж пачаўся ў 10 гадзін. На гэты момант ля мінскай касы утварылася чарга даўжынёй прыкладна ў 50 чалавек, што непараўнальна менш, чым перад матчамі БАТЭ — “Рома”, або БАТЭ — “Барселона”. Квіткоў хапіла ўсім, хто стаяў у чарзе, яны яшчэ заставаліся ў продажы.
Матч паміж барысаўскім БАТЭ і “Баерам” з нямецкага Леверкузена пройдзе ў Барысаве 24 лістапада. Першую гульню з немцамі барысаўчане разгромна прайгралі з лікам 1:4.