У Пружанах памерлі два былыя кіраўнікі райвыканкаму. З розніцай ў два дні

У Пружанах памерлі два былыя кіраўнікі райвыканкаму. З розніцай ў два дні

У Пружанах з розніцай у два дні памерлі два былыя старшыні Пружанскага райвыканкама, пішуць pruzhany.net.

23 сакавіка памёр Сяргей Тарасевіч, які кіраваў раёнам з 1994-га па 1998-ы. А 25 сакавіка памёр Георгій Разанка, які займаў пасаду старшыні райвыканкама яшчэ ў часы Гарбачова — 1985-1989 гг.

Абодвум былым кіраўнікам у 2015 годзе было прысвоена званне «Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна».

Прычыны смерці Георгія Разанка не называюцца, але цэрымонія развітання прашла з зачыненай труной.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі