У Пружанах затрымалі праваслаўнага святара з фальшывай банкнотай

У Пружанах затрымалі праваслаўнага святара з фальшывай банкнотай

У Пружанах затрымалі мясцовага праваслаўнага святара, які спрабаваў абмяняць фальшывую банкноту. пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Настаяцель аднаго з храмаў раёна быў затрыманы ў аддзяленні банка. Мужычна хацеў абмяняць купюру ў 5000 расійскіх рублёў. Як вызначыў эксперт, банкнота была зробленая не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе выпуск грашовых білетаў Банка Расіі. 

У сваім тлумачэнні святар заявіў, што купюру ўзяў са скрынкі для ахвяраванняў у храме. Пра тое, што яна падробленая, ён не ведаў.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі