У Пухавіцкім раёне пачынаецца паводка
Узровень вады ў Свіслачы наблізіўся да небяспечнага значэння.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, ля вёскі Церабуты Пухавіцкага раёна ўзровень вады дасягнуў 425 см над нулём паста і наблізіўся да небяспечна высокага значэння — 440 см. Пры такім узроўні раней назіраліся затапленні падворкаў і дачных дамоў на Міншчыне.
Чакаецца, што ўжо 16-20 лютага ўзровень вады тут перавысіць небяспечную адзнаку, аднак ледастаў павінен будзе стрымліваць працэс разліву ракі.