У пятніцу днём у Беларусі чакаецца мокры снег

Гартэнзія ў снезе / Ілюстратыўнае фота​ pixabay.com
Гартэнзія ў снезе / Ілюстратыўнае фота​ pixabay.com

У пятніцу, 26 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, максімальная тэмпература паветра днём дасягне 6 градусаў цяпла, паведамляюць сіноптыкі.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі, а днём па паўднёвым захадзе краіны ў многіх раёнах невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +2 градусаў, днём будзе ад 0 да 6 градусаў са знакам "плюс". Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы, 5-10 м/с, парывамі да 14 м/с. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём істотна не зменіцца.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 26 лістапада 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі