У пятніцу ў Беларусі будзе да +19

У пятніцу ў Беларусі будзе да +19

У бліжэйшыя выходныя ў Беларусі чакаецца сонечнае надвор'е без ападкаў. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу, 8 верасня, ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць дажджы. Зранку месцамі чакаецца слабы туман. Слупок тэрмометра ўначы пакажа +6...+12 градусаў, удзень падымецца да 13-19 цяпла.

У суботу ў Беларусь прыйдуць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку будзе слабы туман. Уначы тэмпература паветра прагназуецца 6-13 са знакам "плюс", удзень чакаецца ад +17 па поўначы да +25 градусаў па поўдні краіны. У Мінску ўдзень сіноптыкі прагназуюць 20-22 вышэй за нуль. 

У нядзелю ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы, ноччу і зранку — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца +9...+16 градусаў, удзень будзе ад 19 цяпла па паўночным усходзе да 27 градусаў па поўдні краіны. У Мінску дзённая тэмпература паветра складзе 22-24 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі