У пятніцу ў Беларусі будзе да +30 градусаў

У спёку / pixabay.com
У спёку / pixabay.com

Уначы ў пятніцу, 23 чэрвеня, ападкі (кароткачасовыя дажджы) прагназуюцца пераважна на ўсходзе Беларусі, удзень — на паўднёвым захадзе краіны. Месцамі магчымыя навальніцы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў (на Гомельшчыне — да 20 цяпла, у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — ад +24 да +30 (у сталіцы — ад +26 да +28).

У пятніцу ў Беларусі будзе да +30 градусаў
vk.com/belgidromet
У пятніцу ў Беларусі будзе да +30 градусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі