У Рагачове адзначаюць Дзень беларускага пісьменства
У Рагачове адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Асноўныя мерапрыемствы праходзяць адразу на дзесяці пляцоўках, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". Ладзіцца фестываль кнігі і прэсы, праводзяцца III Міжнародныя Капланаўскія чытанні, працуюць павільёны "Сучасная беларуская кніга", "Прэса Беларусі". У Рагачоўскай цэнтральнай бібліятэцы правялі тэлемост з гарадамі-пабрацімамі.
Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў нядзелю, 4 верасня, на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада. Пройдзе цырымонія ўручэння нацыянальнай літаратурнай прэміі, таксама ўзнагародзяць пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Залатое пяро” “Белай Русі” — 2016”. Адкрыецца першы ў рэгіёне Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча.