У Рагачове выпусцілі бляшанку згушчонкі масай у паўтоны
Рагачоўская згушчонка / slova.by
У Рагачове выпусцілі бляшанку згушчонкі ў 485,5 кілаграма, піша "Свабоднае слова". Вытворцы сцвярджаюць, што гэта сусветны рэкорд.
Вялізную бляшанку прывезлі пад навагоднюю ялінку. А там яе перадалі ў вайсковую часць 5525 — гэта 6-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў МУС, размешчаная ў Гомелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.