У Расіі абурыліся ролікам NATO пра “лясных братоў” у краінах Балтыі. Відэа

У Расіі абурыліся ролікам NATO пра “лясных братоў” у краінах Балтыі. Відэа

У Расіі абурыліся відэаролікам NATO пра “лясных братоў” у краінах Балтыі. У ім распавядаецца пра змагароў за незалежнасць гэтых краін супраць савецкіх акупантаў. Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расійскай Федэрацыі Марыя Захарава напісала на сваёй старонцы ў Facebook, што гэта “агідная акцыя”. Яна адзначае, што фармаванні “лясных братоў” ствараліся з тых, хто служыў нацыстам. Антысаветчыкі забівалі не толькі савецкіх салдат, але і мірных жыхароў, напісала Захарава.  

Як вядома, антысавецкая барацьба ў Літве, Латвіі і Эстоніі працягвалася да сярэдзіны 1950-х гадоў, у ёй удзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек. У гэтых краінах “лясных братоў” лічаць героямі Супраціўлення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі