У Расіі губернатар павышае сабе заробак — так ён дбае пра бюджэтнікаў

У Расіі губернатар павышае сабе заробак —  так ён дбае пра бюджэтнікаў

У Расіі губернатар Іркуцкай вобласці Сяргей Леўчанка ў паўтара разы павысіў сабе аклад і патлумачыў такое рашэнне клопатам пра бюджэтнікаў.

Як піша meduza.io, раней Леўчанка ўнёс у абласны парламент законапраект з прапановай павялічыць аклад кіраўніка рэгіёну з 18,8 тысячы расійскіх рублёў до 27,1 тысячы. Ён таксама прапанаваў павялічыць аклады 74 чалавек, якія займаюць дзяржаўныя пасады.

Паводле Леўчанкі, заробкі бюджэтнікаў прывязаныя да заробка губернатара, таму цяпер яны мусяць узрасці.

Сяргей Леўчанка стаў губернатарам Іркуцкай вобласці ў 2015 годзе. Ён вылучаўся на гэтую пасаду ад партыі КПРФ. У 2018 годзе яго прыбыткі склалі 5,5 мільёна расійскіх рублёў, што на 600 тысяч болей, чым у 2017 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі