У Расіі хочуць прадаваць дзяржрэзервы грэчкі
Такім чынам улады спадзяюцца стрымаць рост коштаў на гэты прадукт.
Ад пачатку кастрычніка кошты на грэчку выраслі на 27,5%. Расійскія грамадзяне проста змятаюць крупы з прылаўкаў. Да таго ж дадаліся звесткі пра сёлетні неўраджай грэчкі ў Сібіры і на Урале.
Каб стабілізаваць сітуацыю, урад разглядае магчымасць адкрыць Расрэзерв. Пра гэта газеце "Коммерсант" распавёў дырэктар па развіцці Асацыяцыі вытворцаў і пастаўшчыкоў харчовых тавараў "Русхарчсаюз" Дзмітрый Вострыкаў. Пра наяўнасць такіх планах чуў і выканаўчы дырэктар Асацыяцыі кампаній рознічнага гандлю Андрэй Карпаў.
Да такіх мер улады звяртаюцца ў выпадках крытычнага росту коштаў на прадукты першай неабходнасці. Апошні раз расійскія чыноўнікі адкрывалі Расрэзерв у 2011 годзе. Тады на рынак было выпушчана каля 300 тысяч тон цукру-пяску.
Фота — ТАСС