У Расіі кампутары ўсё часцей прадаюцца без рускай раскладкі на клавіятуры

Сэрвісы, якія наносяць гравіроўкі на клавіятуры, кажуць пра падваенне попыту на гэтую паслугу ў Расіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Сэрвісы, якія наносяць гравіроўкі на клавіятуры, кажуць пра падваенне попыту на гэтую паслугу ў Расіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Расіі ўсё часцей у продажы пачалі з'яўляцца кампутары і ноўтбукі без рускай раскладкі на клавіятуры. Гэта тэхніка, ўвезеная ў рамках "паралельнага імпарту". Пасля пачатку вайны многія замежныя вытворцы заявілі пра зыход з расійскага рынку. У адказ на гэта ў Маскве вырашылі ўвозіць імпартныя тавары праз трэція краіны без дазволу праваўладальніка.  

У выніку сэрвісы, якія наносяць гравіроўкі на клавіятуры кампутараў і наўтбукаў, ўжо кажуць пра падваенні попыту на гэтую паслугу, піша расійскае выданне "Коммерсант". Дыстрыб'ютары тэхнікі пры гэтым нагадваюць, што "гравіроўка можа парушыць не толькі таварны выгляд прыладаў праз ускрыццё ўпакоўкі, але і ўмовы гарантыі на тэхніку".

Агульная колькасць ноўтбукаў і клавіятураў, якія пастаўляюцца ў РФ без рускай раскладкі, можа дасягнуць да канца года 10%, заўважыла адна з крыніцаў выдання. Недахоп клавіятураў з рускай раскладкай уплывае ўжо і на выкананне некаторых госкантрактаў. Абсталяванне працоўных месцаў "ідзе з праблемамі", расказала крыніца газеты ва ўрадзе РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі