У Расіі на антываенных пратэстах затрымалі больш за 5 тысяч чалавек
У аўтазаку / фота "Новай газеты"
У Расіі на антываенных пратэстах затрымана больш за 5 тысяч чалавек у 69 гарадах. Такія дадзеныя прыводзіць "ОВД-инфо".
"У кожным аддзеле паліцыі можа быць больш затрыманых, чым у апублікаваных спісах. Мы публікуем толькі імёны тых людзей, пра якіх нам дакладна вядома, і чые імёны мы можам апублікаваць", — удакладняе на сайце праекту.
Антываенныя мітынгі, якія 6 сакавіка прайшлі ў Расіі, жорстка падаўляліся сілавікамі. Сярод затрыманых таксама былі і журналісты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.