У Расіі падводзяць вынікі выбараў — за Кадырава як кіраўніка Чачні больш за 99%
У Расіі падводзяць вынікі выбараў / Reuters
У Расіі падводзяць вынікі выбараў, якія праходзілі з 17 па 19 верасня. Выбіралі новы склад Дзярждумы, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў мясцовыя органы ўлады.
Пасля апрацоўкі 70% бюлетэняў на выбарах у Дзярждуму лідзіруе прапуцінская партыя "Адзіная Расія", яна набрала 48,56% галасоў, паведамляе Новая газета". Неабходны бар'ер у 5% пераадольваюць яшчэ 4 партыі: КПРФ (набірае крыху больш за 20%), ЛДПР (каля 8%), "Справядлівая Расія - за праўду" (больш за 7%) і партыя прадпрымальніка Аляксея Нячаева "Новыя людзі" (каля 5,5 %).
У Расіі выбары праходзяць па змяшанай сістэме. Частку дэпутатаў выбіраюць па партыйных спісах, частку — у аднамандатных акругах. Але і ў другім выпадку большасць месцаў атрымліваюць адзінаросы.
Штаб апазіцыянера Аляксея Навальнага ў гэтую выбарчую кампанію планаваў максімальна скараціць прадстаўніцтва "Адзінай Расіі" ў Дзярждуме. Для гэтага была распрацавана праграма "Разумнае галасаванне" — своеасаблівая падказка, за каго трэба галасаваць у той ці іншай акрузе. Аднак перад выбарамі амаль усе рэсурсы вымушаныя былі заблакаваць доступ да гэтай платформы.
Адначасова з выбарамі ў ніжнюю палату парламента ў шэрагу рэгіёнаў Расіі праходзіла галасаванне па выбарах рэгіянальных уладаў. У Чачні, да прыкладу, пераабіраюць Рамзана Кадырава. За тое, каб ён застаўся на пасадзе кіраўніка рэгіёну, прагаласавалі 99,63% выбаршчыкаў, паведамляе ТАСС. Гэта дадзеныя пасля апрацоўкі 53,28% пратаколаў.
Варта адзначыць, што гэтыя выбары праходзілі без удзелу назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ. Расійскія ўлады, спаслаўшыся на пандэмію, скарацілі колькасць акрэдытацый для еўрапейскіх назіральнікаў з 500 да 60. У АБСЕ палічылі, што такой групай будзе немагчыма эфектыўна ацаніць ход кампаніі, і адмовіліся ад назірання. Мясцовыя назіральнікі таксама сутыкаліся з цяжкасцямі падчас работы на гэтых выбарах. Але нават у гэтых умовах ім удавалася фіксаваць эпізоды, якія ставяць пад сумнеў сумленнасць вынікаў.
наблюдаю на уик 3487. ко мне приставлен полицейский, который как сталкер ходит за мной повсюду. я в туалет — он в туалет, я на участок — он туда же.
— люся сидит дома (@shteyni) September 19, 2021
протестировала, сколько раз подряд этот ответственный сотрудник сможет выйти за дверь и войти обратно. сломался на третьем кругу pic.twitter.com/CGgC26lWuZ
Guten Morgen aus Moskau! Heute ist der letzte von drei Wahltagen bei den Parlamentswahlen. An den vergangenen zwei Tagen wurden landesweit Fälle von mutmasslicher Wahlmanipulation gemeldet. #Russland2021 Ein Beispiel: pic.twitter.com/xa62ESwk3d
— Luzia Tschirky (@LuziaTschirky) September 19, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.