У Расіі пасля атакі беспілотніка загарэлася чарговая нафтабаза

Пажар на нафтабазе ў  Курску 

Пажар на нафтабазе ў  Курску  / telegram-канал "Типичный Курск"

У Курскай вобласці Расіі гэтай ноччу гарэла нафтабаза. Пажар адбыўся пасля атакі ўкраінскага беспілотніка, паведаміў кіраўнік Курскай вобласці Раман Старавойт. Па дадзеных рэсурсу Astra, гарэлі два рэзервуары з дызельным палівам. Адзін ёмістасцю 1000 кубаметраў, другі 400. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых няма.

Пацярпелыя ёсць ва Украіне. Гэтай раніцай шэраг рэгіёнаў перажылі расійскі масіраваны ракетны ўдар. Была задзейнічана стратэгічная авіяцыя. Паветраную трывогу аб'яўлялі па ўсёй краіне, піша Hromadske са спасылкай на Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны і мясцовыя ўлады.

У Кіеве паветраная трывога доўжылася больш за дзве гадзіны. Супрацьпаветраная абарона збіла ўсе расійскія ракеты. Выбухі чулі ў Запарожжы. Папярэдне вядома аб трапленні па аб'екце інфраструктуры. Тут пацярпелі чатыры чалавекі. Гэта паводле папярэдніх звестак. Пашкоджаны шматкватэрныя дамы, навучальная ўстанова і памяшканне аб'екта гандлю.

Патрапленне ў аб'ект інфраструктуры ёсць і ў Львоўскай вобласці. Па словах гарадскога галавы Андрэя Садовага, на вобласць ляцела больш за 10 ракет, працавала СПА. Аб трапленні ў аб'ект інфраструктуры кажуць і ўлады Днепрапятроўскай вобласці. Пад ударам былі таксама Хмяльніцкая і Палтаўская вобласці. У апошнім выпадку расійская ракета патрапіла ў склад, быў пажар.

В России после атаки беспилотника загорелась очередная нефтебаза
У выніку абстрэлу ў шматпавярхоўках Запарожжа вылецелі шкла / тут і далей @kurtievofficial
В России после атаки беспилотника загорелась очередная нефтебаза

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі