З-за атак украінскіх дронаў у Расіі скарацілася перапрацоўка нафты

Украіне даводзіцца пралічваць наступствы ўдараў

Украіне даводзіцца пралічваць наступствы ўдараў / kommersant.ru

У Расіі ў студзені скарацілася першасная перапрацоўка нафты. На 4% адносна аналагічнага перыяду мінулага года і на 1,4% адносна снежня. Галоўнымі фактарамі зніжэння сталі рамонты, а таксама пашкоджанне некаторых установак на прадпрыемствах з-за частых удараў украінскіх баявых дронаў, піша "Коммерсант".

Эксперты адзначаюць, што пасля атакі беспілотніка на нафтаперапрацоўчы завод у Ніжнім Ноўгарадзе вытворчасць бензіну ў РФ упала на 2%. Адначасова з гэтым, Расія павялічыла пастаўкі бензіну на ўнутраны рынак на 6,5% за кошт памяншэння экспарту.

Мяркуецца, што занадта актыўнае знішчэнне нафтавай інфраструктуры РФ можа прывесці да скачка цэн на нафту. У выніку расіяне могуць кампенсаваць страты за кошт большай выручкі за прададзеную за мяжу нафту. Таму Украіне даводзіцца пралічваць наступствы ўдараў. З іншага боку яна мае магчымы рычаг ціску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі