У Расіі з аўтазакамі адкрываюць сетку "Смачна і кропка" замест McDonald's
Натоўп на адкрыцці "Смачна і кропка" на месцы першага ў СССР McDonald's / скрыншот з відэа" Новай газеты. Еўропа"
У Маскве і Маскоўскай вобласці 12 чэрвеня адкрываюцца 15 устаноў сеткі "Смачна і кропка" замест McDonald's . На месцы першага ў СССР McDonald's сабраўся натоўп, паведамляе "Новая газета. Еўропа".
— Чарга ў кавярні рухаецца хутка, уздоўж яе ходзяць супрацоўніцы ў форме і раздаюць шарыкі. Па перыметры стаяць аўтазакі, а ахоўваюць адкрыццё "Смачна і кропка" супрацоўнікі 2 СПП, якія раней разганялі мітынгі.
Плануецца, што да канца чэрвеня на месцы "Макаў" з'явіцца каля 200 "Смачна і кропка". McDonald's апынулася сярод вялізнага спісу кампаній, якія сышлі з Расіі пасля нападу на Украіну. На гэта намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што "катлеты і булкі мы вырабляць і самі ўмеем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.