У Расіі затрымалі дэпутата з партрэтам вязня канцлагераў, які загінуў у Харкаве
У Пецярбургу 9 траўня міліцыянты затрымалі муніцыпальнага дэпутата Сяргея Самусева.
Як піша fontanka.ru, ён спрабаваў прайсці на акцыю "Бессмяротны полк". Пры сабе Самусеў меў плакат з партрэтам вязня нацысцкіх канцлагераў Барыса Раманчанкі, які загінуў ад расійскіх ракет у Харкаве. 96-гадовы вязень Бухенвальда загінуў пад расійскім абстрэлам у сакавіку 2022-га.
Паліцыянты затрымалі дэпутата з такім плакатам.
"Не адразу [затрымалі], сказалі да старшага падысці. Я хацеў дачакацца, калі менш народу будзе, знайсці яго", — падзяліўся падрабязнасцямі дэпутат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.