У Расіі затрымалі мужчыну, якога падазраюць у забойстве жыхаркі Віцебска

У Расіі затрымалі мужчыну, якога падазраюць у забойстве жыхаркі Віцебска

У Расіі затрымалі мужчыну, падазраванага ў забойстве жыхаркі Віцебска.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы МУС Расіі Алены Аляксеевай, якія перадае БЕЛТА, падазраванага затрымалі падчас міждзяржаўнай аператыўна-прафілактычнай аперацыі "Вышук" у катэджным пасёлку Хлебнікава Маскоўскай вобласці.

МУС Беларусі абвясціў яго ў вышук у верасні 2015 года. Мужчыну падазраюць у наўмысным забойстве з мэтай рабавання. Паведамляецца, што 9 верасня ён забраўся ў чужую кватэру ў Віцебску і некалькі разоў стукнуў малатком па галаве гаспадыню. Мужчына скраў грошы, забраў аўтамабіль і ўцёк з тэрыторыі Беларусі. Жанчына ад атрыманых раненняў памерла.

Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю падазраванага ў Беларусь.

Фота: kiev-news.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі