У Расіі знайшлі парэшткі беларуса, які з'ехаў на заробкі ў 2013-м
У Расіі знайшлі парэшткі беларуса 1979 года нараджэння. У 2013-м мужчына з'ехаў на заробкі ў Ленінградскую вобласць і знік, піша прэс-служба Дзяржкамітэта судэкспертыз Беларусі.
Калі мужчына перастаў выходзіць на сувязь, маці падала заяву ў міліцыю. У Беларусі пачалі крымінальную справу па факце знікнення. У жанчыны ўзялі біялагічныя матэрыялы для магчымага параўнання.
Знайсці зніклага беларуса не змаглі, папярэдняе расследаванне прыпынілі. Але праз нейкі час у лясах Ленінградскай вобласці знайшлі парэшткі чалавека.
Чашніцкія следчыя прызначылі судовую генетычную экспертызу. Яна паказала, што імавернасць сваяцтва складае 99,9%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.