У расійскай Дзярждуме прапаноўваюць не абменьваць вайскоўцаў з палка "Азоў"

У расійскай Дзярждуме прапаноўваюць не абменьваць вайскоўцаў з палка "Азоў"

Дэпутат расійскай Дзярждумы Анатоль Васерман прапанаваць не абменьваць палонных украінскіх байцоў палка "Азоў". Гэтую ідэю падтрымаў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, піша "Новая газета".

Васерман назваў байцоў "Азова" нацысцкімі баевікамі і заявіў: "Лічу неабходным прыняць пастанову ці закон, які забараняе абмен каго б там ні было з нацысцкіх злачынцаў".

Валодзін назваў прапанову правільнай: "Нацысцкія злачынцы не павінны падлягаць абмену. Гэта ваенныя злачынцы, і мы павінны рабіць усё для таго, каб яны паўсталі перад судом".

Як распавядала Еўрарадыё, цягам апошніх сутак больш за 260 украінскіх абаронцаў "Азоўсталі" здаліся расіянам. Сярод іх 51 цяжкапаранены. Украінскі бок заявіў, што іх будуць абменьваць на расійскіх ваеннапалонных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі