У расійскай Калузе пасля атакі дронаў успыхнуў пажар
Выбух у Калузе
Уначы расійскую Калугу атакавалі беспілотнікі. Пасля гэтага ў горадзе ўспыхнуў пажар.
Па адных звестках, загарэўся рэзервуар на нафтазаводзе. Па іншых — атакаваны прыборабудаўнічы завод "Тайфун", які працаваў на расійскую абаронную прамысловасць. Афіцыйных паувярджэнняў пакуль няма, адзначае Meduza.
Пазней ГУР Украіны ўдакладніла праз СМІ, што аб'ектам атакі была нафтабаза "Калуганафтапрадукт".
Губернатар Калужскай вобласці Уладзіслаў Шапша заявіў, што ўночы сілы СПА збілі восем беспілотнікаў. А пажар, маўляў, пачаўся на месцы падзенне абломкаў. Аднак момант "прылёту" і выбуху на прамысловым аб'екце трапіў на адзін з відэаролікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.