У расійскіх СМІ даўно складанасці ў Беларусі — галоўрэд КП пра блакаванне

Уладзімір Сунгоркін / radiokp.ru​
Уладзімір Сунгоркін / radiokp.ru​

У расійскіх СМІ даўно ўзнікаюць складанасці ў Беларусі, заявіў галоўны рэдактар "Комсомольской правды" Уладзімір Сунгоркін у інтэрв'ю РБК.

У сераду перастаў адчыняцца сайт беларускай дочкі "Камсамолкі" — "Камсамольскай праўды ў Беларусі". Рэсурс недаступны і ў Беларусі, і за мяжой.

"У Беларусі ўжо больш года забараняюць распаўсюджваць, друкаваць «Камсамольскую праўду». Лічаць, што мы няправільна асвятляем падзеі ў Беларусі, упэўнены, што нельга так пісаць аб Беларусі, як гэта робім мы", — заявіў Сунгоркін. На ягоную думку, беларускія ўлады "залішне прыдзірліва" ставяцца да выдання. Ён перакананы, што "Камсамолка" "цалкам сумленна" асвятляе становішча спраў у краіне.

У мінскай рэдакцыі блакаванне сайта пакуль не каментуюць. "Разбіраемся ў сітуацыі", — заявіў БелаПАН галоўны рэдактар "КП в Беларуси" Сяргей Трафілаў.

Напярэдадні на сайце "Камсамольскай праўды ў Беларусі" выйшла інтэрв'ю з аднакласніцай Андрэя Зельцэра. Дзяўчына распавяла, што Андрэй заўсёды быў за праўду і ўмеў за сябе пастаяць. Зельцэр — 31-гадовы жыхар Мінска, да якога ўчора прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Ён адмовіўся іх пускаць, а калі яны выламалі дзверы, стрэліў з паляўнічай стрэльбы і смяротна параніў аднаго з супрацоўнікаў. Яго таксама забілі.

Пасля з'яўлення гэтай публікацыі ў праўладных тэлеграм-каналах сталі гучаць заклікі закрыць доступ да выдання. Раніцай сайт стаў недаступны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі