Затрыманая жонка мінчука, які страляў у супрацоўніка КДБ

Жонка Андрэя Зэльцэра здымала тое, што адбываецца, на тэлефон, але ў афіцыйную відэаверсію кадры з яе тэлефона, мяркуючы па ўсім, не патрапілі / скрыншот відэа
Жонка Андрэя Зэльцэра здымала тое, што адбываецца, на тэлефон, але ў афіцыйную відэаверсію кадры з яе тэлефона, мяркуючы па ўсім, не патрапілі / скрыншот відэа

Жонка мінчука Андрэя Зэльцэра, які страляў у супрацоўніка КДБ, затрыманая, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі. Яе падазраюць у саўдзеле ў забойстве.

Жанчыне сорак гадоў. У пары ёсць васьмігадовы сын. Ён цяпер у бацькоў затрыманай жанчыны. Цешча Зэльцэра Наталля распавяла "Нашай Ніве", што ёй патэлефанавалі з гімназіі і папрасілі забраць дзіця. Падчас здарэння хлопчык быў на занятках.

"Сілавікі паведамілі нам, што дачка на Акрэсціна. І ўсе. Сказалі, што больш ніякай інфармацыі даць не могуць", — распавяла Наталля. Яна прызналася, што не разумее, што адбываецца.

"Дачка — звычайны прадавец. Нічога не прадвяшчала бяды. Андрэй вельмі добры чалавек, выдатны зяць. Самы любімы чалавек. Спакойны, уважлівы, разважлівы, добры. Заўсёды дапамагае. Любая цешча марыла б пра такога зяця", — кажа жанчына.

Тым часам СК распачаў крымінальную справу па факце забойства супрацоўніка КДБ. У ведамстве паведамілі, што "28 верасня супрацоўнікамі органаў дзяржаўнай бяспекі праводзіліся спецыяльныя мерапрыемствы па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці". Зэльцэр не адчыніў дзверы, а калі сілавікі ўварваліся ў кватэру, стрэліў у іх з паляўнічай стрэльбы. У выніку адзін з супрацоўнікаў атрымаў "цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы"

"З улікам характару ўжытага гвалту, узброенага супраціву ад 31-гадовага мужчыны, агнём у адказ ён быў ліквідаваны", — гаворыцца ў паведамленні СК. У супрацаўніка КДБ, што загінуў, засталіся жонка і дзіцё. 

У ведамстве таксама папярэдзілі, што маюць намер рэагаваць — даваць "жорсткую і прынцыповую" прававую ацэнку — "па кожным факце ціску, пагроз, спробаў іх ажыццяўлення ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, грамадзян, якія выконваюць грамадскі абавязак".

У праўладных тэлеграм-каналах ужо гучаць заклікі разабрацца з рэдакцыямі СМІ, якія пагутарылі са знаёмымі Андрэя Зэльцэра. Людзі ў гутарках з журналістамі адгукаюцца пра яго вельмі станоўча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі