У расійскім горадзе лавілі сланіх, якія збеглі з цырка "на свабоду"

У расійскім горадзе лавілі сланіх, якія збеглі з цырка "на свабоду"

23 студзеня ў расійскім горадзе Екацярынбург лавілі двух сланіх, якія збеглі з цырка падчас пагрузкі для адпраўкі на гастролі ў Санкт-Пецярбург. Яны качаліся ў снезе і гулялі па вуліцах (паліцыі нават даводзілася перакрываць рух транспарту), пакуль іх не злавілі і не пагрузілі ў фуры. Мясцовыя жыхары запоўнілі сацыяльныя сеткі забаўнымі фота і відэа.

У адміністрацыі цырка запэўніваюць, што са сланіхамі ўсё добра. Ніякага пакарання за сваю "прагулку" яны не атрымалі, інфармуе e1.ru.

У расійскім горадзе лавілі сланіх, якія збеглі з цырка "на свабоду"
e1.ru
У расійскім горадзе лавілі сланіх, якія збеглі з цырка "на свабоду"
e1.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі