У расійскім Пецярбургу дзеці змагаліся за снежную горку з камунальнікамі
У расійскім Пецярбургу дзеці змагаліся за снежную горку з камунальнымі службамі. Як піша meduza.io, гэты выпадак адбыўся ў адным з гарадскіх паркаў. Горку насыпалі актывісты, якія выступаюць за камфортны асяродак для адпачынку. Праз колькі дзён камунальныя службы прыгналі ў парк трактар і паспрабавалі зруйнаваць горку.
Але дзеці настолькі палюбілі гэтае месца для забаваў, што вырашылі не пусціць трактар да горкі. Яны закідалі машыну снежкамі, у выніку чаго яна з’ехала.
Актывісты ўжо некалькі гадоў просяць усталяваць у гэтым парку драўляныя горкі для дзяцей, але просьбы ні да чаго не прыводзяць.