У Раўбічах праходзіць біятлонны фестываль “Гонка легенд”
У алімпійскім цэнтры “Раўбічы” пад Мінскам сёння праходзіць фестываль “Гонка легенд — зоркі біятлону за мір”. Арганізатары падрыхтавалі для гасцей спартовага свята шмат актыўных заняткаў для любога ўзросту.
Галоўным пунктам у праграме фестывалю стануць спаборніцтвы суперзорак сустветнага біятлону мінулых гадоў. Спачатку пройдуць дзве гонкі суперспрынта мужчын і жанчын, па выніках якіх сфармуюць каманды для змяшанай эстафеты.
Натхняльнікам фестывалю стала трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава. Яна запрасіла ў Раўбічы сваіх знакамітых калег-біятланістаў, сярод якіх Рыка Грос, Свен Фішэр, Лів-Грэтэ Пуарэ, Крыстоф Зуман, Ганна Багалій, перадае БЕЛТА.