У Рэчыцы ад каранавіруса памёр грамадскі дзеяч Алег Шабетнік

У Рэчыцы ад каранавіруса памёр грамадскі дзеяч Алег Шабетнік

У Рэчыцы ад каранавіруса памёр грамадскі дзеяч Алег Шабетнік. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго дачка. Шабетніку было 55 гадоў. Апошнія дні ён быў у рэанімацыі.

Алег Шабетнік быў прадпрымальнікам, дзеячом сацыял-дэмакратычнага руху, удзельнічаў у дзейнасці аб'яднання "Гавары праўду", нядаўна ліквідаванага. Летам 2018-га на яго пачалі крымінальную справу за паклёп на начальніка раённай інспекцыі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, але да суда яна не дайшла. У верасні 2021-га ў Алега Шабетніка праходзіў ператрус па справе аб нанясенні надпісу на прыпынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі