У Рэчыцы ў бальнічнай палаце для ветэранаў на 94-гадовую жанчыну ўпала шафа

У Рэчыцы ў бальнічнай палаце для ветэранаў на 94-гадовую жанчыну ўпала шафа

У Рэчыцы ў цэнтральнай раённай бальніцы ў палаце для ветэранаў вайны на 94-гадовую жанчыну ўпала шафа. У пенсіянеркі сур'ёзныя траўмы — пераломы сцягна і ключыцы, інфармуе TUT.by.

Жанчыну на планавае абследаванне прывёз сын. Калі праз дзень ён прыехаў яе наведаць, у палаце было пуста. Высветлілася, што маці — у траўматалогіі. Калі яна хацела дастаць рэчы, шафа ўпала на яе. Мужчына абураўся: чаму не паведамілі? Бо нумары тэлефонаў былі. У адміністрацыі бальніцы спаслаліся на "форс-мажор", сваёй віны яны, нібыта, не бачаць, шафу з палаты ўжо прыбралі.

Мужчына напісаў заяву ў міліцыю, накіраваў ліст у Міністэрства аховы здароўя і збіраецца звяртацца ў суд. "Маці лягла ў бальніцу, у яе нават трэцяй групы інваліднасці не было, а цяпер яна поўны інвалід", — кажа ён.

Пацярпелую завезлі ў Гомельскую абласную бальніцу, дзе зрабілі аперацыю. Міліцыя праводзіць праверку, а ў рэчыцкай бальніцы арганізавалі ўнутранае расследаванне.

У Рэчыцы ў бальнічнай палаце для ветэранаў на 94-гадовую жанчыну ўпала шафа
TUT.by
У Рэчыцы ў бальнічнай палаце для ветэранаў на 94-гадовую жанчыну ўпала шафа
TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі