У рэйтынгу самых шчаслівых краін свету Беларусь заняла 61-е месца
Апублікаваны рэйтынг самых шчаслівых краін свету. Паводле апошняй справаздачы World Happiness Report, Беларусь у ім займае 61-е месца з 157.
Самыя шчаслівыя людзі жывуць у Даніі, а самыя няшчасныя — у Бурундзі. На перадапошнім месцы — Сірыя, якая ўжо некалькі гадоў ахопленая вайной. Сярод самых шчаслівых краін свету таксама знаходзяцца Швейцарыя, Ісландыя, Нарвегія і Фінляндыя. Расія заняла 56-е месца, Польшча — 57-е, ЗША — 13-е, Украіна — 123-е, інфармуе УНІАН.
Аўтары даклада адзначаюць, што чым менш у краіне паказчыкі сацыяльнай няроўнасці, тым больш яе жыхары шчаслівыя. Для разліку рэйтынгу шчасця эксперты ацэньваюць ВУП на душу насельніцтва, працягласць жыцця, сацыяльную абарону, стан павагі права і грамадскіх свабод, а таксама колькасць грошай, ахвяраваных на дабрачыннасць.