У рэзервовы фонд Лукашэнкі ўвальюць рэкордную суму, каб кампенсаваць санкцыі

У рэзервовы фонд Лукашэнкі ўвальюць рэкордную суму, каб кампенсаваць санкцыі

Сёлета ў рэзервовы фонд Лукашэнкі з бюджэту запланавана ўліць амаль 1 мільярд 170 мільёнаў рублёў. Гэта больш, чым за два папярэднія гады разам узятыя. 

900 мільёнаў рублёў з гэтай сумы прызначаныя на кампенсацыю стратаў ад заходніх санкцый. Пра гэта паведаміла член Савета Рэспублікі Таццяна Рунец, каментуючы дзяржбюджэт на 2022 год.

"У бюджэце прадугледжаны і кампенсаторныя меры ў сувязі з санкцыямі. Будзе сфармаваны дадатковы рэзервовы фонд у памеры 900 млн рублёў, у тым ліку за кошт даходаў бюджэту, найбольш залежных ад санкцыйных рызык", — перадае яе словы прэс-служба Савета Рэспублікі.

Рунец дадала, што выдаткі на падтрымку экспарцёраў павялічваюцца на 126,8%, або 242 млн рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на льготнае крэдытаванне здзелак па набыцці беларускай прадукцыі.

Дарэчы, амаль палову ад 900 мільёнаў пералічаць у бюджэт Мінска — каля 418 мільёнаў рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі