У Рызе паліцэйскія ўначы затрымалі голую жанчыну (фота)

У Рызе паліцэйскія ўначы затрымалі голую жанчыну (фота)

Незвычайны выклік атрымалі ў ноч у нядзелю супрацоўнікі Цэнтральнага ўпраўлення Рыжскай муніцыпальнай паліцыі. Як інфармуе ru.delfi.lt, паліцыянтам паведамілі, што на скрыжаванні вуліцы Элізабетэс і бульвара Калпака знаходзіцца голая жанчына.

На месцы выкліку праваахоўнікі сапраўды пабачылі на заснежаным тратуары абсалютна голую жанчыну. Адзін з паліцыянтаў накінуў на яе сваю куртку. Жанчыну пасадзілі ў службовую машыну і накрылі выратавальнай коўдрай з фольгі.

На месца здарэння выклікалі "хуткую". Медыкі вырашылі шпіталізаваць 32-гадовую жанчыну.

Паліцыянты высветлілі, што жанчына пражывае ў кватэры з малым дзіцем. Аднак трапіць дадому да яе паліцыянты змаглі толькі пасля таго, як выклікалі мужа жанчыны: ён прыехаў і забраў дзіця.

Кансьержка дома, дзе пражывае жанчына, распавяла, што апошнімі днямі тая паводзіла сябе вельмі дзіўна. А гэтай ноччу рыжанка абсалютна голая выскачыла са сваёй кватэры. Кансьержка прапаноўвала ёй сваё паліто, аднак тая кінула яго на зямлю і пабегла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі