У Салігорску дарагі нямецкі кран праваліўся пад зямлю (фота)
Дарагая будаўнічая тэхніка правальваецца пад зямлю не толькі пад Мінскам. На "Беларуськаліі" днямі не пашанцавала аўтакрану нямецкага вытворцы "Liebherr". Праўда, ён праваліўся пад зямлю не цалкам, як экскаватар у Калодзішчах, а толькі па колы.
Здарэнне адбылося яшчэ 4 кастрычніка. Кран працаваў на аднаўленні склада грануляванага канцэнтрату на тэрыторыі першага рудніка "Беларуськалія". Склад згарэў у траўні 2016 года, аднаўленчыя работы пачаліся ў верасні.
Салігорскі сайт www.lider-press.by піша, што машына належыць ТАА "Пасат". За паўтара тыдні да здарэння на месцы, дзе праваліўся кран, праходзілі дарожныя працы. Пасля сцёкавыя вады вымылі толькі што засыпаны грунт. Пад асфальтам ўтварылася пустэча. што і стала прычынай здарэння.